Пятница, 29.03.2024, 00:41
Приветствую Вас Гость | Регистрация | Вход

МОЛЧАДЬ

Меню сайта
Форма входа
Категории раздела
Пишем о Молчади. [15]
Ваши статьи о Молчади и ее людях.
Статьи [6]
Любые интересные произведения (проза,стихи,рисунки) наших читателей и от наших читателей.
Поиск
Мини-чат
Друзья сайта
  • Официальный блог
  • Сообщество uCoz
  • FAQ по системе
  • Инструкции для uCoz
  • Статистика

    Каталог статей

    Главная » Статьи » Статьи

    У вёсцы Ятра
    Шмат габрэйскіх сем’яў жыло ў вёсках паблізу Моўчадзі, якія акружалі яе нібыта гірлянда. Некалькі пакаленьняў габрэяў былі земляробамі, працуючы побач зь мясцовымі сялянамі, зь якімі яны мелі добрыя стасункі. Іншыя былі гандлярамі, рамесьнікамі, агэнтамі, якія прадавалі сельскагаспадарчы ураджай і разнастайныя прадукты зь вёскаў. Яны вялі ціхі вясковы лад жыцьця. Але падчас сьвятаў яны ехалі ў Моўчадзь каб сьвяткаваць разам з тутэйшымі габрэямі. Менавіта таму яны таксама лічылі сябе жыхарамі Моўчадзі.
    У вёсцы Ятра, за 12 кілямэтраў ад Моўчадзі жылі тры габрэйскіх сям’і: Якуб (Янкель) і Бася Шмуловічы, сям’я Абрамовічаў і сям’я Малішанскіх. Там былі таксама дзьве жанчыны, якія ўцяклі з Наваградку з нагоды ваеннага часу. Адносіны паміж намі і мясцовымі людзьмі былі сардэчнымі, і мы заставаліся там да першай нямецкай "Акцыі” ў Наваградзкім ґэта ўзімку 1941 году. Калі паліцаі з Наваградку прыйшлі паглядзець на нас, яны пачалі пытацца пра нашых суседзяў. Адзін зь іх сказаў астатнім, каб ішлі ў іншае месца, а сам падыйшоўшы, папярэдзіў нас аб небясьпецы, якая набліжалася. Пасьля гэтага паліцай з Паташыпабі, які завітаў выпадкова, прымусіў нас ратавацца ўцёкамі кожнага ў розным накірунку.
    Мая маці ўцякла ў лес. Я і мае стрыечныя браты Лейба і Ноах Кубаль пабеглі ў маёнтак Ятра і схаваліся ў хляве. Мой бацька і брат уцяклі ў дом знаёмага негабрэя, што месьціўся за 3 кілямэтры. Шмуловічы і Абрамовічы ўцяклі ў Моўчадзь. Пасьля "Акцыі” ў Наваградку мы вярнуліся ў вёску і выкрылі, што пустыя дамы былі разрабаваныя нашымі "добрымі” суседзямі. Усе мы засталіся ў адной хаце. Мая маці вярнулася зь лесу, але пакутавала на памарожаныя ногі. Доктар Якубовіч, уцякач з Запольля, прыходзіў да нашае хаты кожны дзень каб ёй дапамагаць, але безпасьпяхова.
    Тыя, хто выратаваўся зь Ятры, апавядалі шакуючую гісторыю – некалькі габрэяў зь вёскі мелі згорткі Торы і калі немцы даведаліся пра гэта, то прымусілі габрэяў кінуць іх у вагонь печкі. Калі немцы зьехалі, габрэі затушылі вагонь і здолелі выратаваць нейкія старонкі. Калі яны запыталіся ў рабіна ў Моўчадзі, што рабіць з гэтымі старонкамі , то ён сказаў пахаваць іх на маўчадскіх могілках.
    Праз 5 месяцаў прыйшлі паліцаі і забралі ўсіх габрэяў з навакольных вёскаў у Карэліцкае ґэта. Мы мусілі месьціцца ў адной хаце. Мы цяжка працавалі, напаўняючы мяхі бульбай і жытам, якое адпраўлялася ў Нямеччыну. Нас таксама прымушалі мыць дамы, у якіх былі раскватараваныя нямецкія жаўнеры і мясцовая паліцыя. Адным днём прыйшоў загад перавесьці ў Наваградак пэўную частку людзей, улучна з тымі, хто быў зь вёскаў. Мы былі групай больш з 100 чалавек, якая крочыла 25 кілямэтраў. Калі мы ўначы трапілі ў Наваградак, яны не забралі нас у ґэта, замест гэтага зьмесьцілі нас у турме. Я выразна памятаю тую ноч, якая падаецца жахлівым сном. Яны прымусілі нас зьняць усю вопратку, потым агледзелі нашую вопратку і нашыя целы ў пошуках золата. Раніцай яны павялі нас у ґэта і пакінулі ў хляве. Нас пасылалі на працу ў вайсковы гарнізон. Немцы жадаючы зьняважыць, адправілі нас на магілы ахвяраў першай "Акцыі”, каб мы зрэзалі трохі кветкаў і прынесьлі іх сабе для абеду. Пасьля двух тыдняў яны скарацілі колькасьць працаўнікоў у Дварэцкім ґэта, таму мы былі пераведзены туды для працы ў кар’ерах
    У гэты час немцы ўзялі некалькі расейскіх вязьняў на працу ў Нямеччыну. Пэўныя зь іх здолелі ўцячы ў лес, і гэта ў той час, калі мясцовыя партызаны сталі актывізавацца.
    Жандары (паліцыя) намагаліся паляваць на іх, высылаючы габрэяў у першых шэрагах, каб падстаўляюць йіх пад кулі. Вось чаму мы пачалі баяцца партызанаў. Адным днём я прыйшла ў Ятру, шукаючы ежу для маёй маці й брата Мэера і пры дапамозе мясцовых беларусаў мы здолелі прынесьці трохі ў Дварэцкае ґэта. Да вынішчэньня Моўчадзі, мясцовыя габрэі дапамагалі ежай для ґэта.
    Праз два месяцы пасьля гэтага вынішчэньня мая сям’я накіравалася ў Ядонскі (Жадонскі ? - W) лес; мой бацька, мая маці, мой брат Мэер і я; Пэшэ і Мэер Абрамовіч – ягоны брат Міхаэль Абрамовіч раней далучыўся да партызанаў.
    Мы жылі пад адкрытым небам, і час ад часу працавалі непадалёк на гаспадарках беларусаў, галоўным чынам каб атрымаць, штосьці зь ежы. Калі прыйшла зіма мы рушылі ў "Замалінку”. Час ад часу прыходзілі партызаны і забівалі нямецкіх жаўнераў і колькасьць партызанаў павялічвалася з кожным днём. Немцы каралі суседніх вяскоўцаў за дапамогу партызанам, такім чынам, тыя хто выратаваўся зь вёсак і з Дварэцкага ґэта далучыліся да нас.
    Каля Моўчадзі знаходзіліся партызаны з "Атраду Бельскага”, i я неўзабаве далучылася да іх. Падчас Пурыму ў 1943 годзе немцы высачылі партызанаў. Адна група складалася з 27 партызанаў, але выжыць удалося толькі семярым. Мой бацька быў схоплены і кінуты ў Наваградскую вязьніцу, там ён і быў закатаваны. Выратаванымі былі мая маці і мой брат, Абрам Каплан і ягоны сын, Цым Каплан і Соня, Пэшэ Абрамовіч
    Я сустрэла семярых выжыўшых у "Атрадзе Бельскага”. Мы былі ў ім да вызваленьня, пасьля якога мы прыйшлі ў Наваградак і прынялі ўдзел у цырымоніі, падчас якой нас узнагародзілі мэдалямі.
    Категория: Статьи | Добавил: Валер (23.08.2011) | Автор: Пераклад з ангельскай - Валер
    Просмотров: 1384 | Рейтинг: 5.0/1 |
    Всего комментариев: 0
    Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
    [ Регистрация | Вход ]